Advertisement

Customize

Всех нас ждёт сковорода, жжет сковорода

прывет з унутранай імперыі

11/7/07 02:44 pm - прывет з унутранай імперыі

кім бы і якімі б мы не былі (тут павінны былі быць метафарычныя пералічэнні, праз іх пасты здатных да метафарызавання людзей завшэ такія прыгожыя) заўсёды можам знайсці які-небудзь спеў ці там аповед, што нас апраўдае.
а я ляжу на сваёй зламанай канапе пасярод свёй памыйкі пакойнай і паступова станаўлюся героем аднаго з лэйфаўскіх апавяданняў. усё ж такі я кінула ўнівер з-за таго, што мне было лянота пісаць курсавую і рабіць кантэнт-аналіз.
і баюся так і не стану героем другога, бо ў маім пакоі ўжо ёсць сметніца і прыбіральня і жыццё, многа жыцця: банальныя прусакі і павукі ў вуглох харомаў, уся столь у какіхта чуваках, той даўні пакет з-пад малака хутка выбухне калоніямі малочных бактэрый, цвіль у гэтай дзіўнай банаццы пад сталом ужо пусціла карані. хутка, думаю, завядуцца буйныя жывёлы і хмызы з ядомымі пладамі, і, канешне, усё скончыцца як у маркеса, хаця магло б і як у сярэдзіне другога апавядння.
кароче, з днём народзінаў, антон
Powered by LiveJournal.com

Advertisement

Customize